Клітэмнестра
Клітэмнестра (стар.-грэч.: Κλυταιμνήστρα, сустракаецца напісанне Клітэместра) — дачка Леды і Тындарэя, жонка Агамемнана, маці Арэста і Іфігеніі. Згадваецца ў «Іліядзе» (I 113) і «Адысеі». Сюжэт у міфалогііУ старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка спартанскага цара Тындарэя і Леды (па версіі, другая), сястра Алены і Дыяскураў. Па адной з версій, першапачаткова была жонкай Тантала. Выдадзена замуж за мікенскай цара Агамемнана, які ўзначаліў грэчаскае войска ў паходзе на Трою. У адсутнасць мужа Клітэмнестра здрадзіла яму з яго стрыечным братам Эгісфам, падахвочаная Наўпліем, і па вяртанні Агамемнана забіла яго і яго палюбоўніцу Касандру. ![]() Пасля Клітэмнестра разам з Эгісфам была забітая уласным сынам Арэстам, які адпомсціў ёй за гібель бацькі. У ноч перад смерцю ёй прыснілася, што да яе паўзе змей і кусае ў цемя. Паводле Эсхіла, ёй снілася, што яна нарадзіла змея, які ўкусіў яе за грудзі. Па іншай версіі, ёй прыснілася, што царскі посах Агамемнана прарос і ператварыўся ў дрэва. Пахаваная ў баку ад гарадской сцяны Мікен. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia