Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж (КДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Кобрыне, размяшчаецца па вул. Дзяржынскага, 54. Тэхнічнае вучылішча № 156 народных мастацкіх промыслаў у Кобрыне адкрыта ў 1982 годзе загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР. Займалася падрыхтоўкай маладых рабочых высокай кваліфікацыі для мастацкіх прадпрыемстваў, аб’яднанняў і майстэрняў[1]. У 1984 годзе ў адпаведнасці з рэформай прафесійнай школы вучылішча было рэарганізавана ў Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 105 народных мастацкіх промыслаў (СПТВ № 105 НМП), а ў 1989 годзе ў ПТВ № 105 НМП. 20 красавіка 1985 года пастановай калегіі Дзяржкамітэта БССР па прафтэхадукацыі было прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры»[1]. У 1992 годзе адкрыты новыя тыпавыя навучальныя майстэрні, што спрыяла стварэнню спрыяльных умоў для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых. 1 верасня 1996 года ПТВ № 105 НМП ператворана ў Вышэйшае прафесійнае вучылішча выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў (ВПВ ВМ і НМП). У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Кобрынскі прафесійна-тэхнічны каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. У лістападзе 2003 года перайменаваны ў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж[1]. На падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта № 827 ад 27.11.2013 Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж рэарганізаваны ў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж[1].
Спецыяльнасці і спецыялізацыі
Дырэктары
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia