Колер якога няма

Kolier Jakoha Niama
Вокладка альбома TonqiXod «Kolier Jakoha Niama» (2017)
Студыйны альбом TonqiXod
Дата выпуску 2017
Запісаны 2017
Жанр арт-рок
Мова песень беларуская
Лэйбл Пяршак
Храналогія TonqiXod[d]
«Pradmova»
(2015)
Kolier Jakoha Niama'

«Kolier Jakoha Niama» — другі студыйны музычны альбом беларускага гурта «TonqiXod», выдадзены 15 чэрвеня 2017 года[1],[2],[3].

Змест

Аўтарства тэкстаў: Уладзімір Лянкевіч, аўтарства музыкі: Максім Субач.

НазваАўтар Працягласць
1. «Прадмова» «TonqiXod» 7:03
2. «Дзе твой брат» «TonqiXod» 6:38
3. «Песня пра Балота» «TonqiXod» 8:16
4. «Лямант» «TonqiXod» 5:02
5. «Камняпад» «TonqiXod» 3:15
6. «Лагодны звер» «TonqiXod» 5:47
7. «Мінсктранс» «TonqiXod» 6:17
8. «Заратуштра» «TonqiXod» 9:29

Удзельнікі

Асноўны склад

Іншыя ўдзельнікі

  • Віталь Эпаў – фагот (1,2,8)
  • Вольга Бяляева – вакал (4)
  • Настасся Папова – скрыпка (6)
  • Фрыд Самотны – саксафон (8)
  • Віктар Сямашка – флейта (4,5)
  • Канстанцін Пыжоў (1–3,7,8) і Павел Сініла (4–6) – звядзенне
  • Павел Сініла – майстарынг[5]

Водгукі крытыкаў

" «Завышаныя спадзяванні, неспраўджаныя надзеі, расчараванне – усё гэта спадарожнікі другога альбома для гурта, стрэліўшага дюбютнікам у яблычак. І, пэўна, "Колер якога няма" таксама расчаруе кагосьці, але галоўнае, што Tonqixod засталіся вернымі сабе, а іхняя музыка – свабоднай ад шаблонаў. Гульня працягвае весціся на полі арт-рока, але гурту ўдалося стварыць настолькі ўласнае прачытанне гэтага жанру, што параўноўваць з нечым іншым не выпадае. Праз усе творы праходзіць вобраз чалавека-пясчынкі, што трапляе ў вір стыхіі. Безумоўны пік альбома – "Песня пра балота", што сама, бы багна, зацягвае слухача ў сваю пастку. І адчуваеш сябе казюлькай, што сустракаецца з нечым грандыёзным. Альбом-шэдэўр, не пабаюся гэтага слова».
Ягор Цывілька для партала Experty.by[6]
"
" «Новы дыск Tonqixod пачынаецца акурат у тым пункце, дзе скончыўся мінулы: песня "Прадмова" – стрыечны брат "Галасоў", страчаны загалоўны трэк дэбютнага альбома. І чакаеш ужо, што зараз зноўку пачнем сыпаць горы – але не, цяпер усё не так, горы разбураюцца і сыплюць камянямі, а дрэвы ядуць плады суседніх дрэў. Змяніўся настрой: калі першы дыск гурта выглядаў своеасаблівым падарожжам у часе, то "Колер" хутчэй вывучае ландшафты свядомасці. Змяніўся і гук: асобныя партыі атрымалі больш выразнасці, гітара перацягнула ў клавіш значную частку коўдры, сам дыяпазон гукаў стаў шырэйшым, нават больш агрэсіўным. І нічога лішняга: да месца і лагодны акустычны "Звер", і вялікі нябёсны рэверанс Pink Floyd, і трансавы інструментал, і магутны "Заратуштра" з прывітаннямі King Crimson. Амаль дасканалы дыск. Можна паўшчуваць гурт: маўляў, такое запісвалі 40 год таму; але гэты альбом будзе гучаць добра і яшчэ праз 40».
Мікалай Янкойць для Experty.by[7]
"

Зноскі

  1. Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). experty.by. Праверана 24 сакавіка 2019.
  2. Колер якога няма. TonqiXod. 34mag. Праверана 24 сакавіка 2019.
  3. TonqiXod. Дафарбуй сам. «Тузін Гітоў» (19 чэрвеня 2017). Праверана 24 сакавіка 2019.
  4. Kolier jakoha niama by TonqiXod. bandcamp.com. Праверана 3 мая 2025.
  5. Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). experty.by. Праверана 3 мая 2025.
  6. Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). Mеркаванні штатных экспертаў. experty.by. Праверана 3 мая 2025.
  7. Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). Mеркаванні штатных экспертаў. experty.by. Праверана 3 мая 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya