Уладзімір Лянкевіч
Уладзь Лянкевіч, поўнае імя Уладзімір Лянкевіч (нар. 29 мая 1987, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык, вакаліст, аўтар тэкстаў і музыка гуртоў «TonqiXod»[1], «luty sakavik» і «Syndrom Samazvanca»[2]. БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (2009), магістратуру (2010) і аспірантуру пры ім (2013). У 2005—2008 гадах быў навучэнцам Беларускага калегіюма па спецыяльнасці «Філасофія. Літаратура». Член рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». З 2014 года — куратар «Беларускага літаратурнага радыё» (Litradio)[3]. Былы сябра і намеснік старшыні (2017—2019) Беларускага ПЭН-цэнтра[4]. У 2020 годзе падчас пратэстных акцый двойчы затрыманы[5]: першы раз быў у зняволенні 6 дзён, другі — 15 дзён[6]. У шлюбе з перакладчыцай і рэдактаркай Аленай Пятровіч[7]. Літаратурная творчасцьАўтар паэтычнага зборніка «70% вады»[8], за які ўзнагароджаны прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» (2014)[9]. Публікуецца ў калектыўных зборніках і часопісах, у тым ліку ў «Дзеяслове». Вершы Уладзіміра Лянкевіча перакладзены на ўкраінскую[10], англійскую[11],[12], шведскую[13], італьянскую[14] і рускую[15] мовы. Перакладае паэзію і прозу з французскай, англійскай, польскай, украінскай і рускай моў. Сярод перакладаў з англійскай мовы на беларускую — казачная аповесць «Пітэр Пэн» Джэймса Мэцью Бары і паэзія Уільяма Блэйка, з польскай (разам з Аленай Пятровіч) — раман «Зімоўка» Дамінікі Словік[16], з рускай — паэзія Уладзіміра Маякоўскага[17]. На беларускую і рускую мовы таксама рабіў пераклады песняў вядомых выканаўцаў для музычнага праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Прызнанне
БібліяграфіяПаэзія
Пераклады
Укладанне і рэдагаванне
Музычная творчасцьАдзін з заснавальнікаў, вакаліст і музыка (гітара, бас, клавішы) гуртоў «TonqiXod», «luty sakavik» і «Syndrom Samazvanca». Уладзь Лянкевіч — аўтар усіх тэкстаў гэтых гуртоў, акрамя альбома «Radyjo Niamiha» (2023), у якім музыкі «Syndrom Samazvanca» пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў[18]. Гродзенскі гурт «Tłusta Łusta» запісаў песню «Modnaja Žančyna» на верш Лянкевіча[19]. ДыскаграфіяTonqiXod
luty sakavik
Syndrom Samazvanca
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia