Кольнік чорны
Кольнік чорны (Phyteuma nigrum) — кветкавая травяністая расліна сямейства званочкавых. АпісаннеШматгадовая расліна з простым голым сцяблом вышынёй 40-75 см і тоўстым мясістым карэнішчам. Лісце прыкаранёвае і ніжняе сцябловае чаранковае або акругла-яйкападобнае, голае; верхняе — сядзячае, лінейна-ланцэтнае, падоўжанае да верхавінкі. Кветкі сабраны ў галоўчатае або яйкападобнае суквецце, якое моцна расце ўгору пасля цвіцення. Вяночак цёмна-фіялетавы. Плод — 2-3-гнёздавая адваротнаканічная ці амаль шарападобная каробачка. ПашырэннеРэліктавы сярэднееўрапейскі горны від. На Беларусі, на значным аддаленні ад усходняй мяжы арэала, вядома адна папуляцыя з некалькіх асобін. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені. У культуры скрыжоўваецца з кольнікам каласістым. Размнажаецца насеннем. Зацвітае на другі год. Таксанамія
ВыкарыстаннеЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia