Кольнік

Кольнік

Phyteuma globulariifolium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phyteuma L., 1753

Сінонімы
Rapunculus Tourn. ex Mill., 1754
Тыпавы від

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  239467
EOL  5137605
GRIN  g:9360
IPNI  5788-1

Кольнік[1] (Phyteuma) — род кветкавых раслін сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з мясістым коранем. Сцёблы прамыя, пустыя ў сярэдзіне. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, сабраныя ў галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Пашырэнне

Прадстаўнікі роду насяляюць на тэрыторыі Еўропы, пераважна ў Альпах, Карпатах і Пірэнеях. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 2 дзікарослыя віды: кольнік коласападобны (Phyteuma spicatum) і кольнік чорны (Phyteuma nigrum).

Кольнік коласападобны (Phyteuma spicatum)
Кольнік чорны (Phyteuma nigrum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 26 відаў[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Phyteuma (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 жніўня 2013). Праверана 5 кастрычніка 2016.

Літаратура

Спасылкі

  • Кольнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Phyteuma // The Plant List (англ.)

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya