Комплекс віленскіх замкаў
![]() Верхні замак: 1. Заходняя вежа; 2. Паўднёвая вежа (захаваўся фундамент); 3. Цытадэль (захаваліся руіны) Ніжні замак: 4. Брама і мост у горад (вуліца Пілес); 5. Дарога і мост да вуліцы Тылтас; 6. Віленская кафедра; 7. Палац Найвышэйшага Трыбунала; 8. Палац біскупаў; 9. Каралеўскі палац; 10. Палацавы сад; 11. Новы арсенал (цяпер з'яўляецца музеем); 12. Паўночнаўсходняя вежа і брама старога арсенала; 13. Двор старога арсенала Комплекс віленскіх замкаў (літ.: Vilniaus pilių kompleksas або па-літоўску: Vilniaus pilys) — група культурных і гістарычных пабудоў, размешчаных на левым беразе Віліі, каля яе злучэння з ракой Вільняй, у Вільні. Збудаванні, якія ўзводзіліся цягам 10—18 стагоддзяў, з'яўляліся аднымі з асноўных абарончых збудаванняў Вялікага Княства Літоўскага[1]. Комплекс складаўся з трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Крывога (літ.: Kreivoji pilis). Крывы замак быў спалены дашчэнту Тэўтонскім ордэнам у 1390 годзе і больш ніколі не аднаўляўся[2]. Пасля 1390 года на віленскія замкі некалькі разоў ажыццяўляў напады Тэўтонскі ордэн, але ніводны з іх не скончыўся ўзяццем усяго комплексу. Упершыню замкі былі заваяваны цалкам у 1655 годзе ў выніку бітвы пад Вільняй.[3] У хуткім часе пасля гэтага замкі, якія былі істотна разбураныя, страцілі сваю значнасць, а шмат будынкаў сталі закінутымі. Падчас трох падзелаў Рэчы Паспалітай[4][5] некалькі гістарычных будынкаў комплексу былі знішчаны; шмат іншых былі пашкошжаны падчас будаўніцтва крэпасці ў 19 стагоддзі. Сёння ўцалелая вежа Гедзіміна з'яўляецца сімвалам Вільні.[6][7] Штогод 1 студзеня сцяг Літвы ўздымаюць над вежай у гонар Дня сцяга Літвы. Комплекс замкаў з'яўляецца часткай Нацыянальнага музею Літвы, аднаго з найбуйнейшых музеяў краіны. Гісторыя
Горні замакУзвядзенне мураванага замка ў Вільні распачаў Гедзімін, адначасова з пераносам сюды сталіцы ВКЛ. Першай была збудавана магутная вежа на ўсходнім баку замкавай гары, якая пазней атрымала назву вежа Гедзіміна. У часы Вітаўта быў збудаваны шыкоўны гатычны палац і скончана будаўніцтва мураваных абарончых муроў і вежаў, з якіх толькі вежа Гедзіміна захавалася да сёння, ад усіх астатніх збудаванняў засталіся толькі рэшткі. ![]() Дольны замакВіленскі Дольны, або Ніжні замак — самы развіты абарончы і прэзентабельны комплекс ВКЛ. Велікакняжацкі палац, Трыбунал ВКЛ, палац Віленска архібіскупа, кафедральны касцёл, якія размяшчаліся на яго тэрыторыі, падкрэслівалі яго цэнтральнае значэнне ў палітычным жыцці ВКЛ. Дольны замак уяўляў сабой складаны комплекс абарончых, сакральных і грамадскіх пабудоў, абнесены амаль кіламетровай сцяной з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі старога і новага арсеналаў а таксама адна з абарончых вежаў прыстасаваная пазней пад званіцу кафедральнага касцёла. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia