Вільня (рака)
Вільня, Вілейка[1] (літ.: Vilnia, Vilnelė) — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, левы прыток ракі Вілія (Нярыс). НазваРачная назва балцкага паходжання, ад яе бессуфіксальным спосабам (лічыцца за найбольш архаічны) утварылася назва горада Вільня, упершыню ўжытая ў форме Vilna ў лісце Гедзіміна 1323 года[2]. Гідронім найраней засведчаны ў заходнярускіх летапісах разам з назвай ракі Вяллі (Віліі), у якую Вільня ўцякае: «…подле реки Вели где река Вилнѧ оупадывает оу Велю», «…на оусти реки Вилни, где оу Велю оупадывает»[3]. Корань Viln- таксама ў назвах літоўскіх рэк тыпу Vilnoja, Vilnutis, балацін Vilnaujė, Vilnia-raistis[4]. Значэнне «хваля» ў літоўскіх слоў vilnià [= вільня́], vilnius (засведчана ўжо ў XVII стагоддзі), vilnė, vilnis. Адсюль vilnyti «хвалявацца, ісці хвалямі; наплываць (хвалямі)». Далей да аднаго са значэнняў шматзначнага індаеўрапейскага *ṷel- «круціць, віць, каціць»[5]. Рачная назва Вільня матываваная хуткаплыннасцю ракі, якая хутка «накатвае» хвалямі. Таго ж паходжання і корань Val- са значэннем «валіць, навальвацца, прыбываць»[6], які ў балцкай рачной назве Валажода «Хуткая плынь» (прыток прыпяцкай Пцічы). Яго фанетычны варыянт Vil- у балцкай назве Вілія, ад якой праз прамежкавую форму *Vъlьja утвораная пазнейшая форма «Велья»[7]. Назву Vilija маюць таксама дзве ракі на тэрыторыі Літвы[8] і тры ракі на прыпяцкім правабярэжжы[9]. Сучасная літоўская назоўная форма Vilnelė (< Vilnia) перанятая з пазнейшай памяншальнай формы «Віленка», як яна фіксуецца ў летапісным запісе («рѣка Вильна… Сунтоки, гдѣ Кена и Виленка сходятся»[7]). ГідраграфіяДаўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 633 км². Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемяны Ашмянскага раёна, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ па мяжы Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі з Літвой, астатнія 69 км па тэрыторыі Літвы. Упадае ў Вілію ў Вільнюсе. Сярэдні расход вады ў межах Вільнюса складае 5,6[1] м³/с. У ніжнім цячэнні на берагах Вільні знаходзіцца Бельмонт — вядомы турыстычны цэнтр Усходняй Літвы. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia