Комплекс непаўнацэннасці
Комплекс непаўнацэннасці — гэта сукупнасць псіхалагічных і эмацыянальных адчуванняў чалавека, якія выражаюцца ў пачуцці асабістай недасканаласці і ірацыянальнай веры ў перавагу навакольных людзей над сабой. Комплекс непаўнацэннасці ўзнікае па разным прычынам, такім як: дыскрымінацыя, душэўныя траўмы, асабістыя памылкі і няўдачы і г. д. Комплекс непаўнацэннасці значна ўплывае на самаадчуванне і паводзіны чалавека. Першым чалавекам, хто даследваў і апісаў гэты комплекс, быў аўстрыйскі псіхолаг Альфрэд Адлер. Людзі, якія пакутуюць ад комплексу непаўнацэннасці, бачаць сябе як штосьці нязначнае і недасканалае. У многіх пацыентаў па гэтай прычыне развіваюцца дэпрэсіі, з-за якіх ў цяжкіх выпадках можа з’явіцца небяспека самагубства. Адным з сімптомаў гэтага комплексу можа быць дэманстрацыя сігналаў, якімі пакутнік спрабуе звярнуць на сябе ўвагу астаніх людзей. Іншымі сімптомамі могуць быць недастатковыя кантакты з навакольнымі, страх людзей, страх зрабіць памылку, пастаяннае напружанне. Часам комплекс непаўнацэннасці можа быць падсвядомай прычынай дэфектаў маўлення. Нярэдка чалавеку характэрны спробы кампенсаваць асабістую непаўнацэннасць з дапамогай выстаўлення сябе напаказ у якасці ахвяры. Для маскіроўкі ў маладых мужчын непаўнацэннасці часта назіраюцца павышаная агрэсіўнасць і ўжыванне алкаголю, а таксама сімвалы статусу, такія як, напрыклад, залатыя ўпрыгожванні, спартыўныя аўтамабілі, характэрная вопратка і г. д. Празмерная фанабэрыстасць таксама можа сведчыць пра парушанае пачуццё ўласнай годнасці. Комплекс непаўнацэннасці ў цэлым з’яўляецца негатыўнай з’явай. Аднак у некаторых выпадках ён можа матываваць чалавека на дасягненне пазітыўных мэт у жыцці[1]. Развіццё комплексу непаўнацэннасці![]() ![]() Альфрэд Адлер лічыў, што комплекс непаўнацэннасці развіваецца ў дзяцей па некалькім прычынам[2]:
Фізічныя недахопы часта імкнуцца кампенсаваць узмоцненымі трэніроўкамі. Напрыклад, Дэмасфен, які заікаўся з дзяцінства, стаў адным з лепшых аратараў; Вілма Рудольф, якая ў дзяцінстве хварэла на поліяміэліт, з-за чаго доўгі час мела праблемы з хадзьбой, стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у лёгкай атлетыцы. Адлер мяркуе, што выдатныя людзі дамагаліся сваіх вынікаў, у тым ліку ў творчасці, у працэсе пераадолення асабістых комплексаў непаўнацэннасці. Калі комплекс непаўнацэннасці пераадолець не атрымалася, гэта можа прывесці да неўрозу ў сталыя гады. Часам комплекс непаўнацэннасці праяўляецца знешне ў комплексе перавагі — у выхвалянні і фанабэрыі. Пачуццё непаўнацэннасці і дэпрэсіі, якія вынікаюць з гэтага, нярэдка маюць карані ў раннім дзяцінстве. Навукова даказана, што недастатковая ўвага да дзіцяці і пастаянная крытыка могуць падарваць развіццё здаровага пачуцця ўласнай годнасці ў падлетка. Пры гэтым трэба адзначыць, што Зігмунд Фрэйд у «Лекцыях па ўводзінах у псіхааналіз» пісаў:
Хутчэй за ўсё Фрэйд меў на ўвазе кайзера Вільгельма II, які з нараджэння пакутаваў ад фізічнага недахопу — пашкоджанне левай рукі, якая была карацейшая за правую на 15 см. Побач з псіхалагічнымі фактарамі развіцця комплексу непаўнацэннасці не менш важная роля і іншых знешніх фактараў — дэмаграфічных, сацыяльных, палітычных, рэлігійных. Нярэдка прадстаўнікі меншасцяў, якія сталі ахвярамі дыскрымінацыі, пакутуюць ад комплексу непаўнацэннасці ў адной або некалькіх са згаданых катэгорый. Напрыклад, сярод этнічных меншасцяў часта сустракаецца комплекс этнічнай непаўнацэннасці. Сярод людзей, якія выраслі ў небагатых сем’ях, на фоне заможнасці іншых можа сфармавацца комплекс класавай непаўнацэннасці і г.д. Гл. таксама
ЗаўвагіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia