Корпус літоўскай жандармерыі![]() Корпус літоўскай жандармерыі — вайсковая адзінка, што несла паліцэйскія ды дапаможныя функцыі, падтрымлівала парадак у войску ды на занятых тэрыторыях Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыя корпусаСтвораны з мясцовай шляхты дэкрэтам імператара Напалеона І Банапарта ад 1 ліпеня 1812 года:
Палкоўнікамі прызначаны: у Віленскім дэпартаменце — Антоні Храпаўніцкі, ў Гарадзенскім — князь Міхал Радзівіл, у Менскім — Леў Ашторп, у Беластоцкім — Франц Арсэці. Афіцэры служылі без жалавання «па прычыне павагі да чыну, мундуру і ганаровага абавязку ахоўваць уласнасць і бяспеку жыхароў таго павета, у якім служаць». Спісы шараговых і падафіцэраў жандарскіх рот складалі адміністрацыйныя камісіі дыстрыктаў, а сцвярджалі падпрэфекты. Пры фармаванні жандармерыі ўзніклі сур’ёзныя цяжкасці. Справа ў тым, што многія шляхцічы расцанілі загад аб службе ў жандармерыі як абразу сваёй годнасці. Тым не менш, да сярэдзіны лістапада віленская жандармерыя налічвала 608 чалавек у двух эскадронах (у тым ліку 58 афіцэраў, 121 унтэр-афіцэр, 11 трубачоў, 418 радавых), г.зн. поўны штат. У Гарадзенскім дэпартаменце жандарскія роты таксама былі ўкамплектаваны ў адпаведнасці са штатным раскладам — па 107 чалавек у роце, усяго 856 чалавек. А вось у жандармерыю Менскага дэпартамента ўдалося набраць толькі 71 чалавек — усяго толькі 6,6 % ад штатнага складу. Агульная колькасць корпуса жандараў склала ў лістападзе 1800—1900 чалавек замест 3541 афіцэраў, унтэр-афіцэраў і радавых (10 старэйшых афіцэраў і 33 роты па 107 чалавек). Жандармерыя Менскага дэпартаменту прымала ўдзел у падзеях на Бярэзіне і рэтрыяцыіі Вялікай Арміі на захад праз Вільню ды Коўна, астатнія адразу адступілі да Княства Варшаўскага. У 1813 годзе літоўскія жандармы разам з рэшткамі 3-га (літоўскага) палка шэвалежэр-лансьераў Імператарскай Гвардыі сталі асновай для аднаўлення склада 1-га (польскага) шэвалежэр-лансьерскага палка, у шэрагах якога, прынамсі, ваявалі да першага адрачэння Напалеона. Строй літоўскай жандармерыі23 ліпеня 1812 года Часовая камісія Літоўскага ўрада выдала загад паводле якога жандармы павінны былі набываць строй за свой кошт: «Мундзір і райтузы цемна-сінія. Гузікі жоўтыя, пуклыя. Шалік і аксельбанты памаранчавыя. Ківер чорны, скураны, на ім бляха таксама жоўтая з надпісам „жандарм“. Бурнос гранатовы, з памаранчавым галуном на каўнеры. Крыж (на ківеры) жоўты. Цэшка белая. Канты памяранчавыя. Партупея і набойніца скураныя, на іх герб „пагоня“ (літвінскі вершнік). Шабля. Піка з блакітна-жоўтым сцяжком.» Апісанне строя літоўскай жандармерыі было надрукавана на старонках Мінскай часовай газеты. Але таксама есць версія гісторыка Б. Гембаржэўскага і іншых западных спецыялістаў аб тым, што насуперак гэтага загаду, літоўскія жандары былі экіпаваныя на французскі манер (як жандармерыя Княства Варшаўскага). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia