Котарскае паўстанне![]() Ко́тарскае паўстанне — паўстанне матросаў аўстра-венгерскага флоту 1 — 3 лютага 1918 года ў порце горада Котар (узбярэжжа Адрыятычнага мора, Чарнагорыя). Паўстанне пачалося 1 лютага 1918 года ў Котарскім заліве з бунту на крэйсеры «Санкт-Георг» і ўзняцця чырвонага сцяга. Пазней да паўстанцаў далучыліся экіпажы яшчэ 42 суднаў (каля 6 тысяч матросаў) і рабочых порта. Асноўная маса паўстанцаў належала да нацыянальных меншасцей імперыі — славенцы, сербы, харваты, чэхі, венгры. Кіравалі паўстаннем Францішак Раш , Матэ Брнічавіч , Антун Грабар і Е. Шышгорыч. На судах ствараліся рэўкамы. Паўстанцы патрабавалі неадкладнага заключэння міру на падставе прапаноў урада Савецкай Расіі, права на самавызначэнне народаў Аўстра-Венгерскай імперыі, стварэнне дэмакратычнага ўрада. 3 лютага з ваенна-марской базы Пула да бухты падышлі некалькі падводных лодак, па сушы да порта была перакінута пяхота. У той жа дзень паўстанне было задушана, каля 800 чалавек былі арыштаваны, кіраўнікі расстраляны[1]. Камандуючы задушэннем паўстання контр-адмірал Міклаш Хорці (венгр па нацыянальнасці, венг.: Miklós Horthy) быў прызначаны на пасаду камандуючага флотам Аўстра-Венгрыі, замест знятага адмірала флоту Максіміліяна Ньегавана (харвата па нацыянальнасці, харв.: Maximilian Njegovan). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia