Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара» — установа сярэдняй адукацыі ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Гісторыя![]() Коханаўская сярэдняя школа існуе з 1868 года. Была адкрыта ў доме валаснога праўлення як аднакласнае народнае вучылішча. 1 студзеня 1869 года тут вучыліся 29 хлопчыкаў, у 1876 годзе — 37 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, у 1898—1899 гадах — 124 хлопчыкі і 22 дзяўчынкі. З 1904 года вучылішча стала двухкласным. Яно мела кавальскую, сталярную і слясарную майстэрні. Пасля Кастрычніцай рэвалюцыі называлася школай 1-й, 2-й ступеняў, з 1928 года — сямігадовай, з 1932 года — сярэдняй. У 1925—1927 гадах быў узведзены 2-павярховы будынак школы. У час Вялікай Айчыннай вайны школьны будынак быў спалены, уся школьная маёмасць разрабавана і знішчана. Да 1944 года школу аднавілі. У 1971 годзе пастаўлены новы шматпавярховы будынак школы. У 2003 годзе школа стала ўдзельніцай міжнароднай канферэнцыі па ўкараненні інавацыйных тэхналогій. У тым жа годзе, да 135-годдзя школы, у падарунак ад абласнога ўпраўлення адукацыі ў ёй адчыніўся камп’ютарны клас. У 2003 годзе быў адкрыты абноўлены школьны музей. Быў створаны школьны зімовы сад. У Коханаўскай школе створана безбар’ернае асяроддзе для арганізацыі адукацыйнага працэсу вучняў з абмежаванымі магчымасцямі. На будынку Коханаўскай школы ўсталяваны мемарыяльныя пліты былым вучням — А. М. Алюшыну, І. Батраку, І. П. Кожару, М. А. Савіцкаму. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Выкладчыкі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia