Яўген Міхайлавіч Целешаў
Яўген Міхайлавіч Це́лешаў (19 красавіка 1923 — 29 сакавіка 1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка 237-й стралковай дывізіі 40-й арміі Варонежскага фронту. Герой Савецкага Саюза (23.10.1943). БіяграфіяНарадзіўся 19 красавіка 1923 года ў пасёлку Забайкал (цяпер — Талачынскага раёна Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння пяці класаў працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі з 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка сяржант Я. М. Целешаў вызначыўся ноч на 23 верасня 1943 года ў баях у на паўднёвым захадзе ад Кіева. Аддзяленне пад яго камандаваннем фарсіравала Дняпро, наладзіла сувязь з камандзірам палка, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, адбіўшы 10 контратак праціўніка. Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў арміі. У 1947 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі. З 1960 г. падпалкоўнік Я. М. Целешаў ў запасе. Жыў у Мінску, працаваў у школе № 82. Памёр 29 сакавіка 1997 года. Пахаваны у Мінску на Чыжоўскіх могілках. УзнагародыЛітаратура
СпасылкіЯўген Міхайлавіч Целешаў на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia