Крамяніца
Крамя́ніца[1] (трансліт.: Kramianica, руск.: Кремяница) — вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Крамяніцкага сельсавета. Насельніцтва 158 чал. (1997). Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы), на рацэ Самараўка (Крамяніца). ГісторыяУпершыню Крамяніца згадваецца ў 2-й палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандр пацвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай на працягу XVI—XVIII ст. На карце Т. Макоўскага (1613) паселішча пазначыана як мястэчка. У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе ў Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касцёл Святога Юрыя. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. Станам на 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крамяніца ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897), была вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазней усе населеныя пункты зліліся ў адну вёску. ![]() Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Крамяніца ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 года Крамяніца ў БССР, у 1940 годзе стала цэнтрам сельсавета Зэльвенскага раёна. Станам на 1972 год—84 двары, на 1997 год — 73. Насельніцтва
ІнфраструктураСярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia