Краснаармейскі раён (Чалябінская вобласць)
Краснаармейскі раён (руск.: Красноармейский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Міяскае. ГеаграфіяАдзін з самых вялікіх па колькасці сельскіх жыхароў раёнаў вобласці. Размешчаны ўздоўж мяжы з Курганскай вобласцю. На захадзе прымыкае да абласнога цэнтра горада Чалябінска. На тэрыторыі раёна знаходзіцца помнік прыроды, месца масавага адпачынку возера Сугаяк. ГісторыяРаённы цэнтр сяло Міяскае заснаванае ў 1736 годзе як вартаўнічая крэпасць на дарозе да Арэнбургскай крэпасці. На тэрыторыі раёна размешчаны шэраг старажытных паселішчаў: Брадакалмак, Руская Цеча. Краснаармейскі раён утвораны 13 студзеня 1941 года з часткі тэрыторый Сасноўскага і Шчучанскага раёнаў, а таксама тэрыторыі, падпарадкаванай Капейскаму гарсавету. 12 кастрычніка 1959 года да Краснаармейскага раёна быў далучаны Брадакалмацкі раён. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia