Нязепятроўскі раён
Нязепятроўскі раён (руск.: Нязепетро́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўночным захадзе Чалябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Нязепятроўск. ГеаграфіяРаён размешчаны на Сярэднім Урале і ахоплівае часткі Бардымскага хрыбта і Уфалейскага хрыбта. На тэрыторыі раёна знаходзіцца найвышэйшы пункт (563 м над узроўнем мора) Бардымскага хрыбта — гара Зюран (каля пасёлка Арасланава). Мяжуе з поўначы з Ніжнесяргінскім раёнам, Палеўскай гарадской акругай і Гарадской акругай Рэўда Свярдлоўскай вобласці; з усходу з Верхнеўфалейскай, Кыштымскай і Карабашскай гарадскімі акругамі Чалябінскай вобласці; з поўдня з Кусінскім раёнам Чалябінскай вобласці; з захаду з Арцінскай гарадской акругай Свярдлоўскай вобласці і Белакатайскім раёнам Рэспублікі Башкартастан. Лесам занята каля 70 % тэрыторыі раёна. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia