Краснакамскі раён (Башкартастан)
Краснака́мскі раён (руск.: Краснокамский район; башк.: Краснокама районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Нікола-Бярозаўка. ГеаграфіяКраснакамскі раён мяжуе з Янаульскім, Калтасінскім, Дзюрцюлінскім і Ілішаўскім раёнамі, а таксама з Татарстанам і Удмурціяй. На тэрыторыі раёна размешчаны гарады Нефцякамск і Агідэль, якія ўтвараюць уласныя гарадскія акругі і не ўваходзяць у склад раёна. Плошча раёна складае 1594,92 км². ГісторыяКраснакамскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. НасельніцтваНасельніцтва раёна станам на 2017 год складала 27467 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (31,3 %), далей ідуць марыйцы (26,5 %), татары (25,8 %) і рускія (14,7 %). ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia