Краснапольскі раён (Полацкая акруга)
Краснапольскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1925—1927 гг. у Полацкай акрузе. Цэнтр — вёска Краснаполле. Гісторыя3 ліпеня 1925 года Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі, яго цэнтр перанесены са станцыі Дрэтунь у сяло Краснаполле[1]. Раён уключаў 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Маласітнянскі сельсаветы перададзены Полацкаму раёну; Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі сельсаветы — Расонскаму раёну. Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia