Краснаполле (Расонскі раён)
Краснапо́лле[1] (трансліт.: Krasnapollie, руск.: Краснополье) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснапольскага сельсавета. Знаходзіцца за 34 км у кірунку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 155 км ад Віцебска, на рацэ Дрыса[2]. ГісторыяУ 1931—1954 гадах цэнтр Старадворскага сельсавета. З 1966 года цэнтр Краснапольскага сельсавета. У 2008 годзе вёска пераўтворана ў аграгарадок, у склад увайшлі вёскі Зарэчча, Слабада, Карпіна[3]. НасельніцтваПамятныя мясціныБрацкая магіла савецкіх воінаў. У літаратурыМаёнтак Краснаполь на беразе Дрысы згадваецца ў апавяданні «Успаміны пра наведванне роднага краю» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Паводле паданняў, запісаных Баршчэўскім, там яшчэ за паганскімі часамі жыў князь Бой, што выславіўся на Белай Русі як магутны асілак. Ён меў моцных сабак з імёнамі Стары і Гаўры, што маглі перамагчы ў баі мядзведзя і часта ратавалі свайго гаспадара. Калі сабакі памерлі ад старасці, ім былі прызначаны ўрачыстыя дні, і дагэтуль людзі ў той мясцовасці спраўляюць тое свята раз на год — перад Сёмухаю. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia