Крывая (прыток Друці)
Крыва́я, Хвашчоўка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 46 км. Плошча вадазбору 242 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце на ўскраіне вёскі Казаброддзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па цячэнні ад моста на аўтадарозе Мінск — Масква каля пасёлка Забалацце, на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Ржаўка. Літаратура![]()
|
Portal di Ensiklopedia Dunia