Вадзяны млын (Каменнае Крывое)
Вадзяны млын — колішні прамысловы будынак у вёсцы Каменнае Крывое Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на рацэ Крывой, каля аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае. Гісторыя![]() ![]() Узведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Млын належаў памешчыкам Гардзялкоўскім і функцыянаваў да пачатку Другой сусветнай вайны. У 1990-х гадах будынак быў набыты і абсталяваны пад прыдарожную кавярню. Але неўзабаве ён згарэў, і аднаўляць яго ніхто не стаў[1]. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасня 2008 года вадзяному млыну быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння. АрхітэктураТрохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам, да якога прымыкала аднапавярховае працоўнае памяшканне. Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім — жорны, на трэцім — гаспадарчыя памяшканні[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia