Крывія![]() Кры́вія[1][2] (таксама Крыві́ччына[3][4], Крыві́цкая зямля[5]) — у крывіцкай канцэпцыі — беларуская гістарычная вобласць у верхнім і сярэднім цячэнні Дзвіны і вярхоўях Дняпра і Волгі, якая характарызуецца актыўным балта-славянскім сінтэзам. ЭтымалогіяНайбольш аргументаванай выглядае гіпотэза, згодна з якой назоў паходзіць ад імя міфічнага пачынальніка пэўнай рэлігійнай традыцыі — вярхоўнага жраца Крыва (Крыва-Крывейтэ), культ якога быў характэрны для большасці балцкіх народаў. Гэтую версію падтрымлівалі Герхард Мілер, Мікалай Карамзін, Тэадор Нарбут, Адам Кіркор, Валянцін Сядоў і іншыя. Паводле іншых версій назва паходзіць ад слова «крэўныя», гэта значыць родныя па крыві, або ад характару «крывой» або пагорыстай мясцовасці. ЛакалізацыяУ канцы X ст. на тэрыторыі рассялення крывічоў склалася Полацкае княства, насельніцтва якога летапісы называлі крывічамі пад 1127, 1129, 1140, 1162 гадамі. Таксама ў летапісах полацкія князі не раз названы «крыўскімі князямі». Нягледзячы на тое, што тэрыторыя рассялення крывічоў не ахоплівае ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, дзеячы беларускага нацыянальнага Адраджэння пачатку XX ст. (напрыклад, Вацлаў Ластоўскі) на аснове таго, што асноўная частка тэрыторыі, якая раней насялялася крывічамі, практычна дакладна паўтарала паўночныя і паўночна-ўсходнія этнаграфічныя і лінгвістычныя межы тэрыторыі рассялення беларускага народа, прапаноўвалі атаясамліваць паняцці «Беларусь» і «Крывія». Такім чынам, можна казаць, што гістарычная Крывія сёння знаходзіцца на тэрыторыі трох сучасных дзяржаў: Беларусі, Латвіі і Расіі. З тапонімам «Крывія» і этнонімам «крывічы» звязана паходжанне назваў шэрагу сельскіх населеных пунктаў Гродзеншчыны, Міншчыны, Віцебшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі і сумежных краін. У латышскай мове і па сённяшні дзень называюць Расію Крыевіяй (латыш. Krievija), а Беларусь — Балткрыевіяй (латыш. Baltkrievija). Гэта прыклад экстрапаляцыі тапоніма «Крывія» і этноніма «крывічы» на прадстаўнікоў усіх славянамоўных этнічных груп і тэрыторыю іх пражывання, якія жылі на ўсход і паўднёвы ўсход ад этнічнай тэрыторыі продкаў сучасных латышоў у эпоху сярэднявечча. Некаторыя інтэрпрэтацыіНа думку Вацлава Ластоўскага, існавала дзяржава крывічоў, якая пазней распалася на некалькі — з цэнтрамі ў Смаленску, Полацку і Тураве[6]. На думку Ластоўскага, Полацк быў адной з найстарэйшых крывіцкіх калоній і адным з палітычных цэнтраў крывічоў[7]. Ластоўскі называў меркаваную ім агульную крывіцкую дзяржаву Вялікай Крывіяй[8]. На думку Вацлала Ластоўскага і Міколы Ермаловіча, меркаваная Вялікая Крывія займала абшары ад Заходняй Бярэзіны да Дзітвы на поўдні і да Віліі на поўначы, уключаючы мясціны, дзе пазней вядомы гарады Крэва і Вільня (Крывіч-горад, паводле гэтых аўтараў) і сканцэнтраваны крывіцкія тапонімы[8]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia