Крыж Свабоды
Крыж Свабоды (эст.: Vabadusrist) — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай рэспублікі. Заснаваны 24 лютага 1919 года для ўзнагароджання тых, хто праславіўся ў Вызваленчай вайне, у трох класах, па тры ступені ў кожным класе. I клас (крыжы з белай эмаллю) прызначаўся для ўзнагароджання за ваенныя заслугі. II клас (крыжы з чорнай эмаллю) — за вайсковую доблесць. III клас (крыжы з сіняй эмаллю) — за грамадзянскія заслугі. Крыж Свабоды Эстоніі аформіў мастак Мікалай Трыйк. Прыкладамі — па меркаванні геральдыста Ханеса Валтэра — паслужылі Крыж Свабоды Фінляндыі (рука з мячом, намаляваная таксама на гербе Карэліі) і крыж вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна (крыж «потэнт» з падоўжанай вертыкальнай лініяй). Як колеры крыжоў, так і колеры стужак (у кожнага класа розная расфарбоўка) былі вытрыманы ў колерах эстонскага нацыянальнага сцяга. З 19 чэрвеня 1925 года ўзнагароджанне Крыжом Свабоды не праводзіцца. Крыж Свабоды з'яўляецца галоўным элементам афармлення помніка Перамогі ў Вызваленчай вайне ў Таліне. Знакі ордэна
Галерэя
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia