Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі
Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі (руск.: Уголовный кодекс Российской Федерации) — асноўная і адзіная крыніца крымінальнага права, адзіны нарматыўны акт, які ўсталёўвае злачыннасць і каральнасць дзей на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Дзеючы Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі быў прыняты Дзяржаўнай Думай 24 мая 1996 года, адобраны Саветам Федэрацыі 5 чэрвеня 1996 года, падпісаны прэзідэнтам 13 чэрвеня 1996 года і ўступіў у сілу з 1 студзеня 1997 года, змяніўшы Крымінальны кодэкс РСФСР 1960 года. Кодэкс уяўляе сабой кадыфікаваны нарматыўны акт, які адрозніваецца ўнутраным адзінствам і складаецца з двух частак (Агульнай і Асаблівай). Агульная частка ўключае 6 раздзелаў і артыкулы 1-104. Яе нормы вызначаюць агульныя прынцыпы і палажэнні крымінальнага права, межы дзеяння крымінальнага закона, паняцце і катэгорыі злачынстваў. Асаблівая частка кодэкса складаецца з 6 раздзелаў і артыкулаў 105—361, і апісвае склады канкрэтных злачынстваў, а таксама пералічвае санкцыі (віды і памеры пакаранняў) за іх здзяйсненне. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia