Крыніца Q

Cувязі паміж между Сінаптычнымі Евангеллямі
Евангеллі паводле Мацвея і Лукі былі напісаны незалежна адзін ад аднаго, кожнае з іх выкарыстоўвае ў якасці крыніц Марка і другую, дакумент пад назвай «Q». Q — «агульны» матэрыял у Мацвея і Лукі, якога няма ў Марка

Крыніца Q (ням.: Quelle — «крыніца») — гіпатэтычны зборнік выслоўяў Хрыста, які аўтары Евангелляў паводле Мацвея і Лукі незалежна адзін ад аднаго выкарыстоўвалі ў якасці крыніцы разам з Евангеллем паводле Марка.

Здагадка пра існаванне падобнай крыніцы было вылучана яшчэ ў XIX стагоддзі на падставе таго факту, што значную частку агульнага матэрыялу Евангелляў паводле Мацвея і Лукі, які адсутнічае пры гэтым у Евангеллі паводле Марка, складаюць выслоўі (логіі, стар.-грэч.: Λόγια) Ісуса.

У цяперашні час гіпотэза пра існаванне крыніцы Q шырока выкарыстоўваецца ў біблеістыцы для абгрунтавання розных рашэнняў сінаптычнай праблемы. У прыватнасці, яна ляжыць у аснове гіпотэз дзвюх і чатырох крыніц Евангелляў паводле Мацвея і Лукі.

Паводле гіпотэзы аб чатырох крыніцах агульнай матэрыялу Мацвея і Лукі, прызнаюць існаванне, разам з Q і Евангеллем паводле Марка, яшчэ дзвюх крыніц адмысловага матэрыялу гэтых Евангелляў, якія пазначаюцца адпаведна M і L. Гэтая гіпотэза з'яўляецца адной з самых уплывовых у сучаснай біблеістыцы.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya