Крынічнік даўгалісты
Крынічнік даўгалісты[1][2] (Veronica longifolia) — адна- або двухгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Лекавая расліна. НазваКрынічнік даўгалісты, турэчынка[3], бурачнік, падхлоп[4][5], расходнік, шалфей баравы[3]. Батанічнае апісаннеСцябло прамое або ўзыходзячае, голае або коратакаапушанае, 20-30 см вышынёй. Лісце супраціўнае, чарашковае, падоўжана-пірамідальнай формы, двойчывострапілаватае. Кветкі двухполыя, няправільныя, у густых гронках (адна верхавінная і некалькі бакавых). Вяночак чатырохраздзельны, інтэнсіўна-сіні. Плод — каробачка. Цвіце ў ліпені — жніўні. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі. Ва Украіне сустракаецца на большай частцы тэрыторыі, акрамя Крыму і стэпу, расце на лугах, у зарасніках кустоў і па берагах рэк. ТаксанаміяВід Крынічнік даўгалісты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia