Крынічнік цьмяны
Крынічнік цьмяны[1] (Veronica opaca) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Батанічнае апісаннеСцёблы вышынёй 5-30 см, ляжачыя, тонкія, простыя ці галінастыя. Лісце цьмянае, матава-зялёнае, амаль круглява-яйкападобнае, пры аснаванні амаль сэрцападобнае, з вельмі кароткімі хвосцікамі, па краі буйна зубчаста-пілаватае, з абодвух бакоў апушанае. Кветкі па адной у пазухах звычайнага лісця, на доўгіх кветаножках. Чашачка глыбока чатырохраздзельная; долі чашачкі густа апушаныя, яйкападобныя або даўгавата-яйкападобныя, амаль лапаткавыя, тупыя, даўжэй каробачкі, густа сера-валасістыя; вяночак блакітны або сіні, дыяметрам 3-4 мм, перавышае чашачку або амаль роўны ёй. Тычынкі прымацаваныя ў зеве вяночка. Плод — каробачка, шырынёй каля 6 мм, даўжынёй 3-4 мм, круглява зваротна-сэрцападобная або пупышкападобная, выпуклая і трохі сціснута па баках. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў Еўропе. Ва Украіне сустракаецца ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай і Харкаўскай абласцях, расце на палях. ТаксанаміяВід Крынічнік цьмяны ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Зноскі
СпасылкіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia