Харкаўская вобласць
Ха́ркаўская во́бласць (укр.: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — больш за 2 млн чалавек (2025). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харкаў. У складзе вобласці 56 тэрытарыяльных грамад[1]. Геаграфічныя звесткіМесцазнаходжаннеРазмешчаная на паўночным усходзе Украіны. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Белгародскай вобласцю Расіі, на ўсходзе — з Луганскай, на паўднёвым усходзе — з Данецкай, на паўднёвым захадзе — з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Палтаўскай і Сумской абласцямі Украіны. Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км. КліматВобласць ляжыць у зонах лесастэпу і стэпу. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C. РэльефВобласць размешчаная ў межах Сярэднярускага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ландшафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры. Глебы пераважна чарназёмныя. Карысныя выкапніХаркаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³. Водныя аб'екты75 % водных рэсурсаў вобласці належаць да басейну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — з'яўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі з'яўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсць у вобласці і азёры, самае вялікае з якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласці праходзіць канал Дняпро—Данбас. ГісторыяУ VII—X стст. частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласці пацярпела ад нашэсця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі. У 1596 г. на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расійская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 г. была створаная Слабодска-Украінская губерня. З 1919 па 1934 гг. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 г. Да ліпеня 2020 года ў вобласці налічвалася 27 раёнаў, пасла правядзення рэформ узбуйнення раёнаў, засталося 7. Адміністрацыйны падзелВобласць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў, 17 гарадоў (з якіх 7 абласнога значэння), 61 пасёлкаў гарадскога тыпу, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак. ГарадыАбласнога значэнняРаённага значэнняЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia