Крысціна Французская
Крысціна Марыя Бурбон (10 лютага 1606, Парыж — 27 снежня 1663, Турын) — французская прынцэса, пасля замужжа герцагіня Савойская. Другая дачка і трэцяе дзіця караля Францыі Генрыха IV і яго другой жонкі Марыі Медычы. Паводле генеалагічных даследаванняў, праведзеных удзельнікамі тэлевізійнай праграмы «Радавод сям’і», сярод сучасных яе нашчадкаў амерыканская актрыса Брук Шылдс.[7] БіяграфіяЛютым 1619 года ў Парыжы Крысціна ажанілася з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем I (1587—1637). У іх шлюбе нарадзіліся:
Пасля смерці мужа Крысціна ўзяла на сябе рэгенцтва пры сыне Францыску Гіяцынце, а пазней пры Карле Эмануіле II. Рэгенцтва аспрэчвалі яе дзеверы Томас і Марыс Савойскія, якіх падтрымлівала Іспанія, але герцагіня здолела захаваць гэта права пры дапамозе Францыі пасля некалькіх гадоў грамадзянскай вайны. У 1642 годзе сваякі памірыліся, а каб умацаваць прыязныя адносіны Марыс Савойскі ажаніўся з дачкой Крысціны, Луізай, якой было тады 13 гадоў. У Турыне для Крысціны Марыі былі пабудаваны палацы ў французскім гусце — замак Валянціна і палацца Рэале. Памерла ў Турыне 27 снежня 1663 года ва ўзросце 57 гадоў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia