Элеанора Таледская
Элеанора Таледская (ісп.: Leonor de Toledo, італ.: Eleonora di Toledo; 1522, Таледа — 17 снежня 1562, Піза) — жонка Козіма I Медычы. БіяграфіяЭлеанора — другая дачка віцэ-караля Неапаля, маркіза Вільяфранка дона Педра Альварэса дэ Таледа, сына другога герцага Альбы. Сумна вядомы ў гісторыі Нідэрландаў герцаг Альба даводзіўся ёй стрыечным братам. У 1539 годзе ва ўзросце 17 гадоў яна выйшла замуж за Козіма I Медычы. Вялікаму герцагу Козіма I дэ Медычы, які атрымаў тытул герцага незадоўга да сваёй жаніцьбы на Элеаноры, прыйшлася вельмі дарэчы падтрымка магутнага цесця. Блакітная кроў Элеаноры, якой так не хапала Медычы, павінна была дапамагчы сям’і стаць нараўне з іншымі еўрапейскімі кіраўнікамі. Апроч гэтага, Элеанора дзякуючы свайму бацьку забяспечыла Медычы надзейную сувязь з Іспаніяй, якая ў той час кантралявала значную частку Італіі, даўшы тым самым магчымасць Козіма прадэманстраваць сваю лаяльнасць і давер Іспаніі за вывад іспанскіх войскаў з правінцыі. За Элеанору таксама далі велізарны пасаг. Па пачатку не прызнаная народам іншаземка хутка заваявала ўсеагульны давер. З аднаго боку, Элеанора Таледская праславілася як мецэнат за дапамогу, якую аказвала мастакам, з іншага боку, дзякуючы дбайнай іспанскай каталічцы ў Фларэнцыі з’явіліся езуіты і было пабудавана шмат храмаў. Валодаючы добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, яна карысталася даверам і ў мужа, які часта пакідаў яе рэгенткай на час сваёй адсутнасці. ДзеціУ Элеаноры і Козіма быў адзінаццаць дзяцей, уключаючы пяць сыноў, якія дасягнулі паўналецця (Франчэска, Джавані, Гарсія, Фердынанда і П’етра). Да гэтага дынастыі Медычы пагражала згасанне з-за адсутнасці спадчыннікаў. Даўшы шматлікае нашчадства, Элеанора забяспечыла сілу і росквіт Тасканы. Яе дочкі выйшлі замуж за прадстаўнікоў лепшых дамоў Італіі. Два яе сыны — Франчэска і Фердынанда кіравалі як герцагі Тасканы. Марыя, дачка Франчэска, якая пазней стала каралевай Францыі ў шлюбе з Генрыхам IV. Трагедыя сям’іСтарэйшыя сыны Элеаноры Гарсія і Джавані сканалі ў маладым узросце; хадзілі чуткі, што малодшы забіў старэйшага і за гэта сам быў задушаны бацькам, пасля чаго Элеанора звар’яцела ад гора і памерла (па іншай версіі, усе трое памерлі ад нейкай заразнай хваробы). Галерэя
Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia