Крысціна Хайноўска-Ліскевіч
Крысціна Хайноўска-Ліскевіч (польск.: Krystyna Chojnowska-Liskiewicz; 16 ліпеня 1936, Варшава) — польская яхтсменка і інжынер-суднабудаўнік. Першая жанчына, якая здзейсніла кругасветнае падарожжа ў адзіночку на паруснай яхце[2][3][4]. БіяграфіяКрысціна Хайноўска нарадзілася ў Варшаве ў 1936 годзе, а пасля вайны разам з сям’ёй пераехала ў Аструду ў паўночнай Польшчы. З 1953 г. жыла ў Гданьску. Вучылася ў Гданьскім політэхнічным інстытуце, затым была канструктарам судоў на Гданьскай суднаверфі. Там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам[5]. Пачала займацца парусным спортам ва ўзросце 16 гадоў. У 1960 годзе яна стала штурманам, у 1966 годзе — капітанам, атрымаўшы ліцэнзію на кіраванне паруснымі яхтамі. Як капітан яна здзейсніла 21 акіянскі і марскі круіз, у тым ліку тры з чыста жаночым экіпажам. Некалькі круізаў здзейсніла разам з мужам, які таксама захапляўся парусным спортам. Яна стала вядомая як першая жанчына, у адзіночку абышэдшая зямны шар на паруснай яхце. Падарожжа на яхце «Mazurek» пачалося 28 сакавіка 1976 года ў горадзе Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канары. Праз Брыджтаўн (Барбадас), Бальбоа, Таіохае і Таіці яна прыплыла ў Сіднэй, дзе яхта ўстала на рамонт[6]. Пасля працягу падарожжа праз порт Дарвіна яна сур’ёзна захварэла і была дастаўлена ад Портленд-Роўдса на самалёце ў Кэрнс. Тым не менш, яна працягнула падарожжа, і 2 снежня 1977 года дасягнула Мазамбикскага праліва. У канчатковым рахунку, прайшоўшы 31 166 марскіх міль і праз 401 дзён, 21 красавіка 1978 года яна дасягнула канчатковай мэты падарожжа ў Лас-Пальмас. Яе дасягненне было занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia