Лас-Пальмас
Лас-Пальмас (ісп.: Las Palmas) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы і разам з горадам Тэнэрыфэ з’яўляецца сталіцай гэтай супольнасці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на востраве Гран-Канарыя, на якім размяшчаецца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Лас-Пальмас з’яўляецца найбуйнейшым горадам Еўрапейскага Саюза, які ляжыць па-за межамі еўрапейскага кантынента. Ён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы іспанскага вострава Гран-Канарыя, прыкладна за 150 км ад узбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлантычным акіяне. ГісторыяЗаснаваны 24 чэрвеня 1478 года Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калумб зрабіў прыпынак у Лас-Пальмасе перад сваім першым плаваннем у Амерыку. На зваротным шляху ў Іспанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёння ў яго гонар названы музей у гарадскім квартале Вегета. У 1595 годзе на востраў было некалькі нападаў з боку англійскіх карсараў, у тым ліку Джона Хокінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Лас-Пальмас не быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галандскага мараплаўцы П’ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 года адбылася вырашальная бітва паміж галандскімі і іспанскімі войскамі, пасля якой Галандыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (па-іспанску: Catedral de Canarias), прысвечаны Святой Ганне, заступніцы горада. КліматЛас-Пальмас мае субтрапічны клімат, мяккі і цёплы на працягу ўсяго года. Паводле даследавання, праведзенага Томасам Уітмарам з Сіракузскага ўніверсітэта ў ЗША, аўтарам прац па кліматалогіі, Лас-Пальмас мае «найлепшы клімат у свеце»[1]. Халоднае Канарскае цячэнне астуджае горад, пры гэтым адначасова зніжае колькасць ападкаў, у выніку за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсезонныя ваганні, дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклону, невялікія. Гарады-пабрацімы
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia