Крысціна Шолін
Крысціна Альма Элізабэт Шолін (шведск.: Christina Alma Elisabet Schollin; нар. 26 снежня 1937 года) ― шведская актрыса тэатра і кіно[3]. У першую чаргу вядомая міжнароднай аўдыторыі сваімі ролямі ў фільмах "Дарагі Джон", "Песнь Нарвегіі" , а таксама ў кінакарціне "Фані і Аляксандр" рэжысёра Інгмара Бергмана[4]. БіяграфіяТэма "анёла" стала неад'емнай часткай вобраза Шолін. Да 2011 года яна мела свой уласны магазін падарункаў з адпаведнай тэматыкай, а таксама залу выканальніцкіх мастацтваў у Старым горадзе Стакгольма. У Швецыі атрымала вялікую вядомасць за выкананне ролі Маргарыты Охман ў серыяле "Varuhuset" і ролі Біргіты Вастберг ў мыльнай оперы "Tre Kronor", серыі якой выходзілі ў 1994-1996 гг[5]. У наступныя гады набыла папулярнасць пасля ўдзелу ў серыяле "Wahlgrens värld", які трансляваўся на тэлеканале Kanal5 і быў прысвечаны жыццю і творчасці дачкі Шолін, Пернілы Вальгрэн, якая з'яўляецца спявачкай і актрысай[6]. Прыватнае жыццёЗ 1962 года Крысціна ў шлюбе з акцёрам Хансам Вальгрэнам; у мужа і жонкі чацвёра дзяцей: Пітэр, Ніклас (мастак і акцёр), Перніла (спявачка і актрыса) і Лінус (таксама з’яўляецца акцёрам)[7]. УзнагародыУ 1966 годзе была ўдастоеная прэміі «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса» за ролю ў фільме «Орман» рэжысёра Ханса Абрамса[8]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia