Крэмніца
Крэ́мніца (славацк.: Kremnica, ням.: Kremnitz, венг.: Körmöcbánya, лац.: Cremnicium) — горад у Банскабістрыцкім краі Славакіі. Мае багатую горназдабыўчую і чаканную мінуўшчыну. Падчас Венгерскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага горада. ГісторыяУ Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх гарадоў свету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя звесткі пра падземную здабычу з'яўляюцца ў IX стагоддзі. Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 года, калі венгерскі кароль Карл I Роберт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і чаканнага горада, а таксама заснаваў тут манетны двор, які на працягу свайго існавання чаканіў залатыя і сярэбраныя манеты для розных еўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разлікаў праз сваю надзвычайную чысціню золата, з'яўляючыся таксама ўзорам для ўсіх еўрапейскіх манетных двароў. Крэмніцкі манетны двор стаў адным з найстарэйшых падобных у свеце і адным з нешматлікіх, што не спынілі сваю дзейнасць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія еўра. Здабыча руды і чаканка манет прынеслі гораду багацце і славу. За найвялікшую вытворчасць золата ў Венгрыі ў XIV стагоддзі горад атрымаў прыстаўка «залатая» Крэмніца. У 1331 годзе Крэмніца стала рэзідэнцыяй камерграфа, які курыраваў усе шахты і манетныя двары ў дванаццаці камітатах Венгрыі. Пад канец XIV стагоддзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Венгрыі, у XV стагоддзі стала другім па значнасці венгерскім горадам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі. Здабыча золата і вытворчасць манет у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагоддзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, горад уваходзіў у пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх гарадоў» разам з Банска-Белай, Банска-Быстрыцай, Банска-Шцьяўніцай, Любетавай, Нова-Баняй і Пуканцам. У 1765—1772 гадах у месце быў пастаўлены адзін з апошніх маравых слупоў у габсбургскіх уладаннях. Пазней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 годзе, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя. Насельніцтва![]() Этнічны складПаводле веравызнання
Славутасці![]()
Партнёрскія гарады
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia