КсенатрансплантацыяКсенатрансплантацыя, ці міжвідавая трансплантацыя — трансплантацыя органаў і/або тканак ад жывёлы іншага біялагічнага віду. Звычайна ідзе гаворка пра ксенатрансплантацыю ад найбольш таннай у атрыманні і блізкай па памеры да чалавека імуналагічна мадыфікаванай свінні[1] або ад вышэйшых прыматаў, блізкіх генетычна, але складаных ва ўтрыманні і развядзенні. Ксенатрансплантацыя органаў застаецца немагчымай і неажыццяўляльнай пры цяперашнім узроўні развіцця транспланталогіі. Нават пры вельмі моцнай імунасупрэсіі арганізма рэцыпіента ксенатрансплантат ад свінні не выжывае ў арганізме чалавека ў выніку звышвострай рэакцыі адрыньвання, якая суправаджаецца масіўным гемолізам, аглютынацыі эрытрацытаў і трамбацытаў і множным трамбозам сасудаў перасаджанага ксенаоргана. Беларускія медыкі першыя ў свеце ажыццявілі міжвідавую перасадку тканкі шчытападобнай залозы, перанесшы яе ад труса ў глыбокую артэрыю сцягна на назе жанчыны[2]. ЗноскіГл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia