Кубак Беларусі па футболе 2016/2017
Кубак Беларусі па футболе 2016/2017 — 26-ы розыгрыш Кубка Беларусі. Фінал кубка прайшоў 28 мая 2017 года ў гродзенскім ЦСК «Нёман». Уладальнікам Кубка другі раз у гісторыі стаў клуб «Дынама-Брэст», які ў фінале па пенальці перайграў салігорскі «Шахцёр» (1:1, пен. 10:9). Як пераможца Кубка, «Дынама-Брэст» атрымала права ўдзельнічаць у 2-ім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы 2017/18. Каляндар
1/64 фіналаПершапачаткова ў турніры была запланавана стадыя 1/64 фінала, удзел у якой павінны былі прыняць пераможцы рэгіянальных Кубкаў (Д4 — КФК) і клубы Другой лігі (Д3). Матчы гэтай стадыі былі запланаваны на 14 мая 2016 года. Аднак, з-за скарачэння Першай і Другой ліг, а таксама адмовы ад удзелу прадстаўнікоў Гомельскай і Гродзенскай абласцей неабходнасць у правядзенні 1/64 фінала адпала, турнір пачаўся са стадыі 1/32 фінала[1]. 1/32 фіналаЖараб'ёўка стадыі 1/32 фінала адбылася 24 мая 2016 года[2]. На гэтай стадыі прыняў удзел 31 клуб:
Згодна з жараб'ёўкай, клуб «Зорка-БДУ» (Мінск) аўтаматычна прайшоў у наступны раўнд. Гульні прайшлі з 10 па 12 чэрвеня 2016 года.
1/16 фіналаЖараб'ёўка стадыі 1/16 фінала адбылася 13 чэрвеня 2016 года[3]. На гэтай стадыі прынялі ўдзел 32 клубы:
Гульні прайшлі з 6 ліпеня па 14 верасня 2016 года.
1/8 фіналаЖараб'ёўка стадыі 1/8 фінала адбылася 27 ліпеня 2016 года[4]. Гульні прайшлі 21 верасня 2016 года.
ЧвэрцьфіналыЖараб'ёўка стадыі 1/4 фінала адбылася 22 верасня 2016 года[5]. Першыя матчы прайшлі 12 і 15 сакавіка 2017, адказныя — 18 і 19 сакавіка 2017. Першыя матчы
Адказныя матчы
ПаўфіналыЖараб'ёўка стадыі паўфінала адбылася 20 сакавіка 2017 года[6]. Першыя матчы прайшлі 5 красавіка 2017, адказныя — 26 красавіка 2017. Першыя матчы
Адказныя матчы
Фінал
Бамбардзіры
Крыніца: football.by
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia