Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік
Кузьма́ Еўдакі́мавіч Грабе́ннік (5 [18] лютага 1900 года — 22 верасня 1974) — савецкі военачальнік. Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант. Пачатковая біяграфіяКузьма Грэбеннік нарадзіўся 5 (18) лютага 1900 года ў мястэчку Бранскі (цяпер горад Бранка, Луганская вобласць) у сям’і працоўнага. Скончыўшы пачатковую школу, Кузьма працаваў на шахце. Ваенная службаУ 1919 годзе К. Грабеннік быў забраны ў шэрагі Чырвонай арміі. Браў удзел у Грамадзянскай вайне ў складзе 51-й Перакопскай стралковай дывізіі. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б). Міжваенны перыядЗ 1922 года Грабеннік служыў у Пагранічных войсках. У 1924 годзе скончыў Вышэйшую пагранічную школу Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага кіравання, а ў 1935 годзе — курсы пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі РСЧА. Грабеннік служыў начальнікам памежнай заставы, начальнікам мота-манеўранай групы Малдаўскага памежнага атрада, камандзірам палка дывізіі асабістага прызначэння. Браў удзел у баях ля возера Хасан у 1938 годзе ў якасці камандзіра Пас’ецкага памежнага атрада, што вытрымаў першы ўдар японцаў. Другая сусветная вайнаКузьма Грабеннік браў удзел у баях Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года. Пасля гібелі камандзіра 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёра Сабіра Рахімава 30 сакавіка 1945 года Кузьма Грабеннік быў прызначаны на пасаду камандзіра дывізіі. Кузьма Грабеннік 20 красавіка арганізаваў фарсіраванне Одэра і захоп плацдарма ў ходзе Берлінскай наступальнай аперацыі. Дывізія авалодала моцна ўмацаваным населеным пунктам Кальбітцоў (Колбаскава) паўднёва-заходней польскага горада Шчэцін і да 2 мая з баямі выйшла да Балтыйскага мора паўночна-ўсходней горада Ростак. Указам № 5569 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 мая 1945 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры фарсіраванні рэкі Одэр, захопе плацдарма і за ўмелае камандаванне дывізіяй гвардыі генерал-маёру Кузьме Грабенніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Ваенная кар’ераПасля вайны з лістапада 1945 года — камандаваў 27-й гвардзейскай механізаванай дывізіяй у складзе 7-ай механізаванай арміі. У красавіку 1947 года пераведзены ў дырэктыву МУС і праходзіў службу намеснікам начальніка памежных войскаў Закарпацкай акругі войскаў МУС, са снежня — начальнікам памежных войскаў МУС Украінскай акругі, з лістапада 1951 года — начальнікам памежных войскаў МДБ Ленінградскай акругі. З 7 кастрычніка 1953 г. па 13 кастрычніка 1956 г. знаходзіўся ў замежнай камандыроўцы на пасадзе старэйшага дарадцы пры МУС Народнай рэспубліцы Албаніі. Пасля вяртання ў СССР Грабеннік прызначаецца начальнікам 1-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення памежных і ўнутраных войскаў МУС СССР. На гэтай пасадзе браў удзел у падаўленні антытаталітарнага Венгерскага паўстання ў кастрычніку — лістападзе 1956 года, потым у лістападзе з’яўляўся ваенным камендантам Будапешта. Указам ПВС СССР ад 18 снежня 1956 года быў ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. З красавіка 1957 года займаў пасаду начальніка штаба — 1-га намесніка начальніка Галоўнага кіравання памежнымі войскамі КДБ пры Савеце Міністраў СССР, з ліпеня стаў начальнікам памежных войскаў КДБ Паўднёва-заходняй памежнай акругі. Са студзеня 1960 года часова займаў пасаду начальніка апергрупы памежных войскаў КДБ пры Савеце Міністраў Украінскай ССР. 7 снежня 1961 года звольнены ў запас. Жыл у Кіеве. Памёр 22 верасня 1974 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках. ЗноскіСачыненніК. Е. Гребенник. Хасанский дневник. — Владивосток, 1978 год. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia