Кузьмічоўскае падняцце

Кузьмічоўскае падняцце (ад назвы вёскі Кузьмічы ў Любанскім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім раёне Мінскай вобласці і Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у заходняй частцы Капаткевіцкай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1972 годзе сейсмаразведкай.

Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах у выглядзе монаклінальнага блока, які ўзнімаецца на паўднёвы захад пад вуглом 7—8º. Абмежаваны з поўдня Капаткевіцкім разломам, з захаду — малаамплітудным разрывам. Памеры блока 6×4 км. Па паверхні верхняй солі Кузьмічоўскае падняцце не выдзяляецца. Сфарміравалася падняцце ў асноўным у задонска-ялецкі, лебядзянскі (позні дэвон) і каменнавугальны час.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya