Культура сеткаватай керамікі

Культура сеткаватай керамікі
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сасуд культуры тэкстыльнай керамікі

Культура сеткаватай керамікі, культура тэкстыльнай керамікі - археалагічная культура позняга бронзавага веку (другая палова II - першая палова I тыс. да н.э.), якая займала шырокую паласу ад сярэдняга Паволжа да ўсходу і поўначы Фенаскандыі (уключаючы Карэлію). Характарызуюцца керамікай, упрыгожанай адбіткамі грубых тканін і рыбалоўных сетак. Склалася на аснове элементаў ямачна-грабеньчатай керамікі, фацьянаўскай і пазнякоўскай, прычым апошняя збольшага з'яўляецца сінхроннай сеткаватай культуры. Паслужыла магутным субстратам для складання розных фіна-ўгорскіх археалагічных культур ананьінскага кола старажытнасцяў, аднак прыналежнасць уласна сеткаватай керамікі фіна-ўграў апошні час аспрэчваецца шэрагам даследчыкаў.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya