Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 2,13 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,31 км. Найбольшая глыбіня 1 м, сярэдняя 0,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,14 млн.м³. Плошча вадазбору 4,02 км².
Возера ўтварылася ў пачатку XX стагоддзя ў выніку будаўніцтва плаціны на невялікім ручаі. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае пераважна сапрапелем. Возера дыстрафіруючае і слабапраточнае. Паўднёвая частка возера ўкрытая сплавінай. Цалкам зарастае пераважна падводнай расліннасцю. У паўднёвай частцы ў возера ўпадае ручай, у паўночнай частцы выцякае ручай у раку Міронаўка.
↑Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.] (руск.)
↑Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Літаратура
Ку́раўшчына // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 211. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.