Кустоўнік

Кустоўнік

Nasturtium microphyllum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nasturtium R. Br.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23252
NCBI  65947
EOL  71291
IPNI  12833-1

Кустоўнік[1] (Nasturtium) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у кароткіх гронках. Плод — стручок.

Арэал і экалогія

Адрозніваецца 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі кустоўнік лекавы, або вадзяны крэс (Nasturtium officinale). Трапляецца па берагах рэк, на балотах, часам у вадзе.

Значэнне і выкарыстанне

Кустоўнік лекавы — харчовая расліна (ужываецца як прыправа і для салатаў). Культывуюць у Заходняй Еўропе і ЗША.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya