Кэці Мак-Грат
Кэці Мак-Грат (англ.: Katie McGrath) — ірландская актрыса. БіяграфіяКэці Мак-Грат нарадзілася ў Дубліне ў 1983 годзе. Па заканчэнні Трыніці Каледжа пачала кар'еру журналісткі ў сферы моды, уладкаваўшыся ў рэдакцыю Image magazine. Працуючы касцюмерам на здымках гістарычнага тэлесерыяла «Цюдоры», атрымала запрашэнне на ўдзел у адным з эпізодаў[1]. Ёй настойліва рэкамендавалі сур'езна заняцца акцёрскай кар'ерай, і Мак-Грат адправіла свае партфоліа ў ірландскія агенцтвы па падборы акцёраў. Адна з самых вядомых яе прац — роля Марганы ў чатырох сезонах тэлесерыяла «Мерлін». У 2009 годзе Кэці з'явілася ў першым эпізодзе пяцісерыйнай дакументальнай драмы The Queen, якая ілюструе жыццё брытанскага каралеўскага сямейства[2]. Ёй дасталася роля сястры каралевы Елізаветы — прынцэсы Маргарэт. Выбраная фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia