Цюдоры (тэлесерыял)«Цюдоры» (англ.: The Tudors) — тэлесерыял пра дынастыю Цюдораў, дакладней пра перыяд кіравання караля Англіі Генрыха VIII. Пілотная серыя была выпушчана ў эфір 1 красавіка 2007 года. Прэм’ера другога сезону адбылася 30 сакавіка 2008 года, трэцяга — 5 красавіка 2009. Чацвёрты заключны сезон серыяла стартаваў 11 красавіка 2010 года[2]. ВытворчасцьТэлесерыял зняты кампаніяй Peace Arch Entertainment для канала Showtime сумесна з Reveille Eire (Ірландыя), Working Title Films (Вялікабрытанія) і Canadian Broadcasting Corporation. Здымкі праходзілі ў Ірландыі. Прэм’ерны паказ «Цюдораў», які адбыўся 1 красавіка 2007 года, атрымаў самы высокі рэйтынг сярод іншых серыялаў Showtime, выпушчаных за апошнія тры гады. Шоу таксама было прызнана адным з самых дарагіх праектаў гэтага тэлеканала. Ужо праз некалькі тыдняў было абвешчана пра працяг здымак другога сезону[3]. СюжэтПершы сезон (10 эпізодаў). Англія, 1518—1530 гг. Малады і пыхлівы кароль Генрых VIII прагне заняць лідыруючае месца сярод іншых манархаў Еўропы. Апроч удзелу ў дзяржаўных справах і свецкіх забавах, яму таксама прыпадае супрацьстаяць распаўсюджванню лютэранскага веравызнання ў сваім каралеўстве. Але асноўным клопатам Генрыха з’яўляецца пытанне аб пераходзе у спадчыну прастола. З усіх дзяцей, якія нарадзіліся за гады шлюбу з Кацярынай Арагонскай, выжыла толькі дзяўчынка — прынцэса Марыя. Яго незаконнанароджаны сын ад фаварыткі Бесі Блаунт, Генры Фіцрой, якога Генрых планаваў абвясціць сваім пераемнікам, сканаў у раннім дзяцінстве. У імкненні абзавесціся сынам-спадчыннікам Генрых прымае рашэнне развесціся з Кацярынай і жаніцца на амбіцыйнай прыгажуні Ганне Балейн. Другі сезон (10 эпізодаў). Англія, 1532—1536 гг. У выніку разрыву з Рымам Генрых становіцца вярхоўным главой царквы Англіі і, анулёўваўшы свой шлюб з Кацярынай Арагонскай, бярэ ў жонкі Ганну Балейн. Яго новы шлюб, аднак, не прыносіць жаданых вынікаў, бо каралева нарадзіла дачку — прынцэсу Елізавету. Адправіўшы Ганну на эшафот па ілжывым абвінавачванні ў шлюбнай здрадзе, кароль намерваецца ўзяць шлюб у трэці раз — з лэдзі Джэйн Сеймур. Трэці сезон (8 эпізодаў). Англія, 1536—1540 гг. У каралеўстве нарастае незадаволенасць царкоўнымі рэформамі, што абарочваецца буйным паўстаннем у паўночных графствах, вядомым як «Цудоўнае паломніцтва». Жорстка расправіўшыся з мяцежнікамі, Генрых святкуе нараджэнне спадчынніка, прынца Эдуарда, але яго радасць азмрочана смерцю Джэйн Сеймур. Асцерагаючыся ўварвання іспанцаў і французаў, Генрых шукае падтрымкі ў іншых еўрапейскіх дзяржаў і, па патрабаванні свайго міністра Томаса Кромвеля, жэніцца на прынцэсе-пратэстантцы Ганне Клеўскай. Новая жонка не прыйшлася каралю даспадобы, і неўзабаве адбываецца развод, які пацягнуў за сабой і пакаранне смерцю Кромвеля. Чацвёрты сезон (10 эпізодаў).[4] Англія, 1540—1547 гг. У заключным сезоне акцэнт зроблены на развіцці адносін караля з яго апошнімі жонкамі — Кэтрын Говард і Катарынай Пар, а таксама паказана вайна Англіі з Францыяй, у прыватнасці падрабязна праілюстравана аблога Булоні. У цэлым апісаны заключны перыяд жыцця Генрыха VIII Цюдора[5]. Асноўныя персанажыСезоны
Узнагароды і намінацыіДжонатан Рыс-Маерс быў двойчы намінаваны на сушуканне прэміі «Залаты Глобус» за найлепшае выкананне галоўнай ролі ў драматычным тэлесерыяле (2007 і 2008 гг.). Джонтан Рыс-Маерс таксама ганараваўся ўзнагародай IFTA (Irish Film and Television Awards) у аналагічнай намінацыі ў 2008 годзе. Тады ж разам з ім святкавалі перамогу Марыя Дойл Кенэдзі і Нік Данінг як найлепшыя акцёры другога плану. У 2009 годзе Марыя Дойл Кенэдзі паўтарыла сваё дасягненне на цырымоніі ўручэння прэміі IFTA, ізноў стаўшы найлепшай актрысай другога плану. Найлепшым другарадным акцёрам быў прызнаны Пітэр О’Тул, а Джонатан Рыс-Маерс на гэты раз здаволіўся толькі намінацыяй у катэгорыі «Найлепшы акцёр драматычнага тэлесерыяла». У 2010 годзе трыўмфатарам IFTA стала Сара Болжэр — яна заваявала ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плану». За тры гады свайго існавання серыял неаднаразова атрымліваў намінацыі на прэмію «Эмі» і быў названы найлепшым у такіх катэгорыях, як «Найлепшы дызайн гарнітураў», «Найлепшая арыгінальная музыка да тытраў» і «Найлепшая аператарская праца». Усяго ж у актыве тэлесерыяла «Цюдоры» 37 узнагарод і 56 намінацый[6]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia