Кюдэма (заліў)

Заліў Кюдэма (эст.: Küdema laht) — заліў Балтыйскага мора, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы вострава Саарэмаа паміж паўвостравамі Нінасэ і Панга. Шырыня заліва 3—5 км, даўжыня да 8 км, глыбіня ў вусці — 20 м. У цэнтры заліва знаходзіцца малы востраў Лайду плошчай 17 га (адносіцца да запаведніка Лайду, плошча 18,8 га).

У заліў упадае рака Ціртсі і два ручаі. У заліве, на тэрыторыі вёскі Нінасэ, размешчаны глыбакаводны порт Саарэмаа (пабудаваны ў 2006 годзе).

Каля заліва знаходзіцца прыродаахоўная зона Кюдэма (459,7 га), якая мяжуе з прыродным паркам Панга і запаведнікам Паатса.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya