Саарэмаа
Са́арэмаа (эст.: Saaremaa, былая назва Э́зель паходзіць ад дацк.: Øsel) — самы вялікі востраў Маанзундскага архіпелага ў Эстоніі. Плошча — 2673 км²[1]. Трэці па велічыні востраў Балтыйскага мора пасля астравоў Зеландыя і Готланд, паўночная мяжа Рыжскага заліва. Злучаны дамбай з востравам Муху. Ірбенскі праліў аддзяляе востраў ад тэрыторыі Латвіі. Насельніцтва (2014 г.) — 31 756 чал. Найбуйнейшы горад — Курэссаарэ. ГеаграфіяВостраў Саарэмаа размешчаны ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора за 139 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Бліжэйшыя буйныя астравы — Хіюмаа, Муху і Абрука. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 94 км. Найбольшая шырыня — 58,2 км. Востраў складзены галоўным чынам з вапнякоў. Месцамі ўкрыты ледавіковымі адкладамі. Паверхня вострава нізінная, месцамі забалочаная. Унікальныя метэарытным паходжаннем катлавіны возера Каалі. На паўночным узбярэжжы Саарэмаа ўзвышаюцца стромкія ўступы. Яно парэзана нешматлікімі, але глыбокімі і добра абароненымі залівамі. Нізіннае паўднёвае ўзбярэжжа моцна зрэзана маленькімі бухтамі, з вялікай колькасцю астравоў і паўвостраваў. Найбольш доўгі паўвостраў — Сарме (каля 36 км). На ўзбярэжжы вострава месцамі распаўсюджаны лясістыя пясчаныя раўніны з дзюнавымі градамі. Самае высокае месца — Заходне-Саарэмааскае ўзвышша (да 54 м). Тут вялікая колькасць валуноў, распаўсюджаны агароджы, складзеныя з валуноў і кавалкаў вапняковага плітняку. ПрыродаНа вапняках пераважна распаўсюджаны нізкарослыя, рэдкастойныя лясы (галоўным чынам хвойнікі і ельнікі), а таксама парослыя хмызнякамі лугі. Лясістасць на Саарэмаа — каля 25%. Хоць землі тут бедныя, флора даволі разнастайная. Асабліва распаўсюджаны вапналюбівыя расліны. Уяўляюць цікавасць лесалугі са шматлікімі відамі лісцевых дрэў. Сустракаюцца некаторыя віды раслін (ціс, плюшч і інш.) мінулых кліматычных перыядаў. Вялікія плошчы пакрыты ядлоўцам. Возера Каруярв. Фаўна прадстаўлена больш за 250 відаў птушак, сустракаюцца лісы, зайцы, грызуны, паўзуны і амфібіі. На заходнім узбярэжжы ўлетку спыняюцца балтыйскія цюлені. У заходняй частцы вострава створаны запаведнік Війдумяэ. Гісторыя![]() Згодна археалагічным дадзеным, першыя людзі з'явіліся на Саарэмаа ў 5 тысячагоддзі да н.э. У скандынаўскіх сагах востраў узгадваўся як Eysýsla. У іх апавядалася аб сутычках паміж вікінгамі і мясцовымі жыхарамі. У 1206 годзе дацкі кароль Вальдэмар II Пераможца заснаваў на востраве крэпасць, аднак не здолеў знайсці людзей для далейшай каланізацыі, таму яна была зруйнавана самімі датчанамі. У 1227 годзе Саарэмаа быў захоплены рыцарамі-мечнікамі. Пасля аб'яднання мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам у 1237 годзе востраў увайшоў у склад Лівонскага аддзела Тэўтонскай дзяржавы, аднак большую частку кантралявала Эзель-Вікскага біскупства. У XIV ст. быў узведзены замак у Курэссаарэ. У 1559 годзе біскупства і ўсе землі Саарэмаа былі прададзены Даніі. У 1645 годзе Данія перадала кіраванне востравам Швецыі. У выніку Вялікай Паўночнай вайны Саарэмаа адышоў да Расійскай імперыі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў складзе гэтай дзяржавы. Асаблівасці культурыГалоўнымі традыцыйнымі заняткамі жыхароў вострава здаўна з'яўляюцца рыбалоўства і мараплаўства. Дзякуючы адноснай ізаляванасці яны захавалі многія старадаўнія рысы эстонскай культуры, але разам з гэтым зведалі іншаземны ўплыў. Так, мясцовыя песні на эстонскай мове спяваюцца са шведскай інтанацыяй. У вёсках усё яшчэ можна сустрэць хаціны з саламянымі дахамі і вапняковымі мурамі. Сімваламі Саарэмаа лічацца ветраны млын, даламіт і хатняе піва. Астраўная кухня славіцца кісла-салодкім жытнім хлебам. Галерэя
Вядомыя асобыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia