Кярдла
Кярдла (эст.: Kärdla) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад эстонскага павета Хійу. Атрымаў гарадскі статус у 1938 г. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт. Насельніцтва — 3,6 тыс. чалавек (2010). ГеаграфіяГорад размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы другога па велічыні эстонскага вострава Хіюмаа, на беразе Балтыйскага мора ў бухце заліва Тарэстэ. На паўднёвым усходзе ад горада размяшчаецца вядомы кратар, меркавана пакінуты метэарытам Кярдла. ГісторыяВерагодна першымі жыхарамі горада былі шведы, якія прыйшлі сюды ў 16 ст. Першае афіцыйнае згадванне адносіцца да 1564 г., тады горад меў назву Кяртэльба, што перакладаецца як багністая даліна. Права горада Кярдла атрымаў у 1938 г. НасельніцтваНацыянальны склад (2000): эстонцы — 97,64 %. Асноўныя заняткі ў горадзе — рыбалоўства, турызм, сельская гаспадарка. Маецца лесанарыхтоўчы пункт.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia