Эвелі Саўэ

Эвелі Саўэ
Пол жанчына
Спецыялізацыя біятлон[2] і спартыўнае арыентаванне
Нарадзілася 13 лютага 1984(1984-02-13)[1] (41 год)
Грамадзянства
Альма-матар

Э́велі Саўэ (эст.: Eveli Saue; нар. 13 лютага 1984, Кярдла) — эстонская біятланістка, лідар зборнай Эстоніі. Пачала займацца біятлонам у 2001 годзе, член нацыянальнай каманды з 2002 года. Удзельніца 3-х чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў у Турыне. Найлепшы вынік у Кубку свету паказала ў сезоне 2006/07 у індывідуальнай гонцы — 5 месца (паўтарэнне выніку Алены Паляковай, які з’яўляецца лепшым для біятланістак зборнай Эстоніі). Таксама яшчэ тры разы трапляла ў топ-10 і восем разоў у топ-20. Чэмпіёнка свету па біятлон-арыентаванні.

У снежні 2009 года, перад пачаткам першай гонкі сезона Кубка свету, атрымала траўму ў выніку няшчаснага выпадку, аднак параўнальна хутка ачуняла і ўжо ў студзені змагла прыняць удзел у этапе Кубка свету ў Рупольдынгу.

Сустракаласяз эстонскім біятланістам Прыйтам Віксам. На алімпійскіх гульнях у Турыне была сцяганосцам сваёй нацыянальнай зборнай. Бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату свету па спартыўным арыентаванні («кароткая» дыстанцыя, Пылва, 2003 год).

Зноскі

  1. а б в г Eveli Saue // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 20 кастрычніка 2024.
  2. Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya