Кібербяспека
Камп’ю́тарная бяспе́ка — раздзел інфармацыйнай бяспекі, які характарызуе немагчымасць узнікнення шкоды камп’ютара, што перавышае велічыню прымальнага ўрону для яго ад усіх выяўленых і вывучаных крыніц яго адмоваў у пэўных умовах працы і на зададзеным інтэрвале часу. Кі́бербяспе́ка — раздзел інфармацыйнай бяспекі, у рамках якога вывучаюць працэсы фарміравання, функцыянавання і эвалюцыі кібераб’ектаў, для выяўлення крыніц кібернебяспекі, якія ўзнікаюць пры гэтым, вызначэнне іх характарыстык, а таксама іх класіфікацыю і фарміраванне нарматыўных дакументаў, выкананне якіх павінна гарантаваць абарону кібераб’ектаў ад усіх выяўленых і вывучаных крыніц кібернебяспекі. Таксама: набор працэсаў, перадавых практык і тэхналогій, якія дапамагаюць абараніць крытычна важныя сістэмы і сеткі ад лічбавых атак[1][2]. ![]() Комп’ю́тарная бяспе́ка — меры бяспекі, якія ўжываюцца для абароны вылічальных прылад (камп’ютары, смартфоны і іншыя), а таксама камп’ютарных сетак (прыватных і публічных сетак, уключаючы Інтэрнэт). Поле дзейнасці сістэмных адміністратараў і спецыялістаў у сферы камп’ютарнай бяспекі ахоплівае ўсе працэсы і механізмы, з дапамогай якіх лічбавае абсталяванне, інфармацыйнае поле і паслугі абараняюцца ад выпадковага або несанкцыянаванага доступу, змянення або знішчэння даных, і набывае ўсё большае значэнне ў сувязі з нарастаючай залежнасцю ад камп’ютарных сістэм у развітым грамадстве[3]. Кі́бербяспе́ка — працэс выкарыстання мер бяспекі для забеспячэння канфідэнцыяльнасці, цэласнасці і даступнасці даных. Сістэмны адміністратар забяспечвае абарону актываў, уключаючы даныя лакальнай сеткі камп’ютараў, сервераў. Акрамя таго, пад ахову бяруцца непасрэдна будынкі і, самае галоўнае, персанал. Мэтай забеспячэння кібербяспекі з’яўляецца абарона даных (як у працэсе перадачы і/або абмену, так і тых, што знаходзяцца на захоўванні). У мэтах забеспячэння бяспекі даных могуць быць ужытыя і контрмеры. Некаторыя з гэтых мер ўключаюць (але не абмяжоўваюцца) кантроль доступу, навучанне персанала, аўдыт і справаздачнасць, ацэнку верагодных рызыкаў, тэставанне на пранікненне і патрабаванне аўтарызацыі[4]. Цяпер у некаторых краінах плануецца навучанне кібербяспецы ўжо са школьнай лавы. Так, у Вялікабрытаніі школьнікам прапануюцца ўрокі па кібербяспецы, на якіх яны будуць навучацца навыкам, якія дазваляюць забяспечыць бяспеку брытанскіх кампаній і арганізацый ад сеткавых атак хакераў.[5] Абарона камп’ютараСтан «бяспекі» камп’ютара — гэта канцэптуальны ідэал, які дасягаецца пры выкарыстанні трох працэсаў: прадухілення пагрозы, выяўлення і рэагавання. Гэтыя працэсы грунтуюцца на розных палітыках і сістэмных кампанентах, якія ўключаюць наступнае:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia