Дэфэйсмэнт

Дэфэйс сайта KenFM ад хактывістаў Anonymous Germany (2021)

Дэфэйсмэнт (англ.: Defacement; таксама Дэфэйс) — акт несанкцыянавай змены змесціва вэб-сайта, альбо іншага інтэрнэт-рэсурса (напрыклад, сацыяльнай сеткі)[1].

Прынцып

Звычайна прычынай дэфэйсу вэб-сайта з’яўляецца неаўтарызаваны доступ, SQL ін'екцыя, межсайтавы скрыптынг (XSS) або шкодная праграма[2]. Для сваёй ананімнасці падчас дэфэйсу хакеры могуць выкарыстоўваць VPN[3]. Для пошуку уразлівых сайтаў часта ўжываюць праграмы аўтаматычнага сканавання інтэрнэту[4].

Гісторыя

Метад набыў сваю папулярнасць у 2001 годзе, калі кітайскія хактывісты пачалі масава дэфэйсіць амерыканскія вэб-страніцы ў адказ на сутыкненне самалётаў ЗША і Кітая[en]. Амерыканскія хактывісты пачалі скажаць кітайскія сайты ў адказ[5].

У 2014 годзе група хактывістаў з Anonymous узламалі ўліковыя запісы ўдзельнікаў Ку-клукс-клана ў Twitter і размясцілі ў ніх свае паведамленні[5].

У Беларусі

У Беларусі дэфэйс часта робяць Кіберпартызаны, як пабочны прадукт іх дзейнасці[6][7].

Крыніцы

  1. Marco Romagna, Niek Jan van den Hout 2017, с. 2.
  2. Agus Komang, Jessica Ang. Automate detection and response to website defacement with Amazon CloudWatch Synthetics (англ.). AWS (20 верасня 2024). Праверана 5 сакавіка 2025.
  3. Government of Canada. Website defacement (англ.) (PDF). Canadian centre for cyber security.
  4. Marco Romagna, Niek Jan van den Hout 2017, с. 7.
  5. а б Aydelia Gareeva, Kira Krylova, Olga Khovrina 2020.
  6. Kazartsev, Eugene. «Мы не дадим им спокойно жить»: как белорусские киберпартизаны раскрывают личности бойцов ОМОНа (руск.). Coda Story (30 кастрычніка 2020). Праверана 5 сакавіка 2025.
  7. Жупран, Антось. Як «Кіберпартызаны» выцягнулі міліцэйскія базы і навошта па некалькі разоў узломваць Акадэмію кіравання . Наша Ніва (28 жніўня 2023). Праверана 5 сакавіка 2025.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya