Кіева-Святошынскі раён
Кіева-Святошынскі раён[1] (укр.: Ки́єво-Свято́шинський райо́н) — былая адміністрацыйная адзінка ў цэнтры Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кіеў[1] (укр.: Київ). ГісторыяСкасаваны 17 ліпеня 2020 года пасля завяршэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. ГеаграфіяПлошча 726 км². Асноўныя рэкі — Ірпень, Ніўка. Раён мяжуе на поўначы з Барадзянскім і Вышгарадскім, на поўдні — з Васылькіўскім і Абухіўскім, на захадзе — з Макарыўскім раёнамі Кіеўскай вобласці, на ўсходзе — з горадам Кіевам. ДэмаграфіяНасельніцтва раёна складае 154 354 чалавекі (даныя 2006 г.), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 72 447 чалавек. Усяго налічваецца 52 населеныя пункты. Адміністрацыйны падзелТэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх, 1 пасялковага і 25 сельскіх саветаў. Населеныя пунктыНа тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 49 сёлаў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia